Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адзі́нка, , ж.

  1. У матэматыцы: першы, найменш цэлы лік у дзесятку, а таксама яго лічбавы знак «1».

  2. Самая нізкая школьная адзнака паспяховасці пры пяцібальнай сістэме.

  3. Велічыня, якой вымяраюцца іншыя аднародныя велічыні.

    • Грашовая а.
    • А. сілы току.
  4. Асобная самастойная частка ў складзе цэлага, асобны прадмет ці асоба ў групе падобных.

    • Гаспадарчая а.
    • Штатная а.
  5. мн. Асобныя прадметы ці людзі, істоты, нямногія па ліку.

    • Такіх людзей адзінкі (вельмі мала).

  • Адзінка захавання (спец.) — экспанат музея, экзэмпляр кнігі ў бібліятэцы.

    • У музеі тысячы адзінак захавання.

адзі́нкавы, .

Асобы, рэдкі, нехарактэрны.

  • А. выпадак.

|| наз. адзінкавасць, .

адзіно́кі, .

  1. Аддзелены ад іншых падобных; без іншых, да сябе падобных.

    • А. дуб.
  2. Які не мае сям’і, блізкіх.

    • А. чалавек.
  3. Які праходзіць, адбываецца ва ўмовах адзіноты.

    • Адзінокая старасць.

|| наз. адзінокасць, .

адзіно́та, , ж.

  1. Адасобленасць у выніку страты родных, блізкіх і жаданне пабыць асобна ад іншых.

    • Жыць на адзіноце.
  2. Бязлюднасць, сіратлівасць.

    • Адзінотай веяла з палёў.
  3. Стан адзінокага чалавека; адзіноцтва.

    • Пачуццё адзіноты.

адзіно́цтва, , н.

Тое, што адзінота.

  • Застацца ў адзіноцтве.

адзіно́чка, , м.; , ж..

  1. Чалавек, які жыве, працуе адзін, без удзелу, без дапамогі іншых.

    • Саматужнік-а.
    • Маці-а. (жанчына, якая самастойна выхоўвае пазашлюбнае дзіця).
  2. ж. Камера на аднаго зняволенага.

    • Пасадзіць у адзіночку.

З. ж. Гоначная лодка з адным весляром.

  • Байдарка-а.

адзіночналі́кавы, .

  • адзіночналікавы назоўнік — які ўжываецца толькі ў форме адзіночнага ліку, напр. хаўрус, туга, сорам, серабро.

адзіно́чны, .

  1. Які дзейнічае без дапамогі іншых або выконваецца, ажыццяўляецца сіламі аднаго, без удзелу, без дапамогі іншых.

    • А. палёт.
  2. Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго, для знаходжання ў ізаляцыі ад іншых.

    • Адзіночная камера.
  3. Асобны, адзінкавы, выпадковы.

    • А. выстрал.

  • Адзіночны лік — граматычная катэгорыя, якая паказвае, што прадмет прадстаўлены ў колькасці, роўнай аднаму.

адзі́нства, , н.

  1. Агульнасць, поўнае падабенства.

    • А. думкі.
    • А. поглядаў.
  2. Цэльнасць, згуртаванасць.

    • А. народа.
  3. Непарыўнасць, узаемная сувязь.

    • А. тэорыі і практыкі.
    • А. формы і зместу.

адзі́ны, .

  1. Толькі адзін.

    • А. сын.
    • Адзіная радасць.
  2. Цэлы, непадзельны, з’яднаны.

    • Адзінае цэлае.
    • А. парыў.
    • А. фронт.
  3. Агульны для ўсіх, аднолькавы.

    • А. лёс.