Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адубе́лы, (разм.).

  1. Які адубеў, змёрз, загінуў.

  2. Які стаў нягнуткім ад холаду; скарчанелы.

    • Адубелыя рукі.
  3. Каляны, цвёрды ад вады, марозу.

    • А. плашч.

|| наз. адубеласць, .

адубе́ць, ; зак. (разм.).

  1. Змерзнуць на холадзе.

    • Адубеў на марозе.
  2. Стаць нягнуткім, страціць здольнасць варушыцца.

    • Рукі адубелі.
  3. Памерці.

    • Можна а. у дарозе.

адубяне́лы, (разм.).

Тое, што і адубелы.

  • Адубянелая вопратка.

|| наз. адубянеласць, .

адубяне́ць, ; зак. (разм.).

Тое, што і адубець.

  • А. на холадзе.

адува́нчык, , м.

Расліна сямейства складанакветных з малочным сокам, жоўтымі кветкамі і пушыстым насеннем, якое разносіцца ветрам; дзьмухавец.

  • Раслі каля дарогі адуванчыкі.

аду́жаць, ; зак. (разм.).

Тое, што і асіліць.

  • А. ворага.
  • А. хваробу.

|| незак. адужваць, .

адужэ́лы, .

Які стаў дужэйшым; які паправіўся пасля хваробы.

адужэ́ць, ; зак. (разм.).

  1. Набрацца сілы, ачуняць пасля хваробы.

  2. перан. Пабагацець.

    • Змяніўся, адужэў калгас.

адукава́ны, .

Які мае адукацыю, рознабаковыя веды.

  • А. чалавек.

|| наз. адукаванасць, .

адукава́ць, ; зак.

Даць каму-н. адукацыю, навучыць, выхаваць.

  • А. дзяцей.

|| незак. адукоўваць, .

|| наз. адукоўванне, .