Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адшарава́ць, ✂; зак.

Адчысціць, адцерці шараваннем.

  • А. каструлю.

|| незак. адшароўваць, ✂.

адшлёпаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Надаваць плескачоў.

    • А. хлапчука.
  2. Прайсці нейкую адлегласць па гразі.

    • А. дзесяць кіламетраў па бездаражы.

адшмаргану́ць, ✂; зак.

Шмаргануўшы, адсунуць.

  • А. фіранку.

|| незак. адшморгваць, ✂.

адшпілі́цца, ✂; зак.

  1. Адкалоцца (пра што-н. прышпіленае).

    • Значок адшпіліўся.
  2. Расшпіліцца, выпасці з пятлі.

    • Гузік адшпіліўся.

|| незак. адшпільвацца, ✂ і адшпіляцца, ✂.

адшпілі́ць, ✂; зак.

  1. Адкалоць што-н. прышпіленае.

    • А. бант.
  2. Разняць часткі якой-н. зашпількі.

    • А. кнопку.
    • А. папругу.

|| незак. адшпільваць, ✂ і адшпіляць, ✂.

адшпунтава́ць, ✂; зак.

Выбіць, вырваць шпунт; адкрыць.

  • А. бочку з квасам.

|| незак. адшпунтоўваць, ✂.

адшпурну́ць, ✂; зак. (разм.).

Шпурнуўшы, адкінуць.

  • А. камень.

адшрубава́цца, ✂; зак.

Адкруціцца (пра гайку).

  • Адшрубавалася гайка.

|| незак. адшрубоўвацца, ✂.

адшрубава́ць, ✂; зак.

Адкруціць гайку.

|| незак. адшрубоўваць, ✂.

адштабнава́ць, ✂; зак.

Прашыць строчкай; зрабіць шво.

  • А. каўнер.