Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адпаве́днік, , м.

Што-н. раўназначнае, раўнацэннае чаму-н. і эквівалент.

адпаве́дны, .

  1. Які падыходзіць для пэўнага выпадку.

    • А. тон.
  2. Які адпавядае чаму-н., вынікае з чаго-н. папярэдняга.

    • Прыняць адпаведную пастанову.
  3. адпаведна, прысл. Належным чынам, як таго патрабуе дадзены выпадак.

    • Даведайся пра пастанову і дзейнічай адпаведна.
  4. адпаведна чаму, прыназ. з Д. Згодна чаму-н., з чым-н., у залежнасці ад чаго-н.

    • Адпаведна сродкам.
    • Адпаведна закону.
  5. Адпаведна з чым, прыназ. з Т — тое, што і адпаведна чаму.

    • Адпаведна з рашэннем.

|| наз. адпаведнасць, .

адпавяда́ць, ; незак.

Быць, знаходзіцца ў адпаведнасці з кім-, чым-н.

  • А. свайму прызначэнню.
  • Копія адпавядае арыгіналу.

адпаі́ць, ; зак.

  1. Скончыць паіць.

    • А. кароў.
  2. Выгадаваць на пойле, адкарміць малаком.

    • А. цялят.
  3. Вылечыць, даючы якое-н. пітво, лякарства (разм.).

    • А. хворага настоем траў.

|| незак. адпойваць, .

адпаку́таваць, ; зак.

Скончыць пакутаваць; адмучыцца.

  • Адпакутаваў чалавек.

адпалі́ць, ; зак.

  1. Спаліць частку прадмета; перапаліўшы, аддзяліць.

    • А. кавалак шнура.
  2. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло для надання адпаведнай якасці (спец.).

  3. перан. Зрабіць, сказаць што-н. нечаканае.

    • Адпаліць штуку (разм. неадабр.) —учыніць што-н. недарэчнае, непрыстойнае.

|| незак. адпальваць, .

адпампава́ць, ; зак.

Адліць, убавіць пры дапамозе помпы.

  • А. ваду.

|| незак. адпампоўваць, .

|| наз. адпампоўванне, .

адпаро́цца, ; зак.

Адарвацца, аддзяліцца па лініі шва (пра што-н. прышытае).

  • Адпароўся каўнер.

|| незак. адпорвацца, .

адпаро́ць, ; зак.

Распароўшы, аддзяліць.

  • А. падкладку.

|| незак. адпорваць, .

адпа́рыць, ; зак.

Размякчыць парай.

  • А. касцюм.

|| незак. адпарваць, .