Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аж, часц.

  1. часц. Ужыв. як узмацненне ў знач. нават.

    • Аж крыкнуў ад радасці.
  2. часц. Падкрэслівае інтэнсіўнасць далейшай часткі паведамлення.

    • Дайшоў аж да самога міністэрства.
  3. злуч. уступальны. Выражае выніковыя адносіны і ўзмацняе іх; так, што нават.

    • Машыны так гулі, аж вокны звінелі.

  • Аж чорна — вельмі многа.

  • Ягад у лесе аж чорна.

ажарэ́б, , м. (спец.).

  1. Роды ў кабыл, асліц, вярблюдзіц.

  2. Прыплод кабыл, асліц, вярблюдзіц.

ажно́, часц. і злуч. уступальны. (разм.).

Тое, што і аж.

ажу́р1, , м.

  1. Скразное вязанне, пляценне.

    • Вязаць ажурам.
  2. Лёгкая празрыстая тканіна.

    • Пакрывала з ажуру.

ажу́р2, прысл.

У бухгалтэрыі: такое вядзенне справы, калі кожная аперацыя рэгіструецца неадкладна пасля яе выканання.

  • (Усё) у ажуры (разм.) — усё ў парадку, усё як належыць.

ажу́рны, .

Празрысты, тонкі, драбнасеткаваты.

  • Ажурная тканіна.
  • Ажурная вязь.

  • Ажурная работа — пра вельмі тонкую, майстэрскую работу.

|| наз. ажурнасць, .

ажыві́цца, ; зак.

  1. Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім.

    • Чалавек ажывіўся, павесялеў.
    • Гутарка ажывілася.
  2. Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю.

    • Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.
  3. Стаць больш актыўным, дзейным.

    • Сход ажывіўся.
    • Работа ажывілася.

|| незак. ажыўляцца, .

|| наз. ажыўленне, .

ажыві́ць, ; зак.

  1. Вярнуць да жыцця, зрабіць зноў жывым.

    • А. арганізм.
    • А. успаміны (перан.).
  2. Прыдаць сілы, энергіі; зрабіць ажыўленым, бадзёрым.

    • Радасная вестка ажывіла людзей.
  3. Напоўніць жыццём, рухам, дзейнасцю.

    • Вяселле ажывіла старэнькую хату.
  4. Зрабіць больш актыўным, дзейным.

    • А. работу нарады.

|| незак. ажыўляць, .

|| наз. ажыўленне, .

ажы́на, , ж.

  1. Кустовая калючая ягадная расліна сямейства ружакветных.

  2. Чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расліны, падобныя на ягады малін.

    • Збіраць ажыны.

|| прым. ажынавы, .

  • А. куст.
  • Ажынавае варэнне.

ажы́ннік, , м.

Зараснік ажыны.