ажывіцца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім.
- Чалавек ажывіўся, павесялеў.
- Гутарка ажывілася.
-
Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю.
- Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.
-
Стаць больш актыўным, дзейным.
- Сход ажывіўся.
- Работа ажывілася.
|| незакончанае трыванне: ажыўляцца.
|| назоўнік: ажыўленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)