Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ажу́р​1, ✂, м.

  1. Скразное вязанне, пляценне.

    • Вязаць ажурам.
  2. Лёгкая празрыстая тканіна.

    • Пакрывала з ажуру.

ажу́р​2, прысл.

У бухгалтэрыі: такое вядзенне справы, калі кожная аперацыя рэгіструецца неадкладна пасля яе выканання.

◊

  • (Усё) у ажуры (разм.) — усё ў парадку, усё як належыць.

ажу́рны, ✂.

Празрысты, тонкі, драбнасеткаваты.

  • Ажурная тканіна.
  • Ажурная вязь.

◊

  • Ажурная работа — пра вельмі тонкую, майстэрскую работу.

|| наз. ажурнасць, ✂.