Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апаві́ць, ✂; зак.

  1. Абвіць, абматаць каго-, што-н. чым-н.

    • Стужка апавіла галаву дзяўчыны.
  2. (1 і 2 ас. не ўжыв), перан. Пакрыць з усіх бакоў, ахутаць (дымам, туманам і пад.), ахапіць.

    • Лагчыну і лес апавіў туман.
    • Лёгкі сум апавіў сэрца.

|| незак. апавіваць, ✂.

|| звар. апавіцца, ✂.

|| незак. апавівацца, ✂.

апавяда́льнік, ✂, м.

Той, хто апавядае, расказвае што-н.

|| ж. апавядальніца, ✂.

|| прым. апавядальніцкі, ✂.

апавяда́льны, ✂.

Які апавядае што-н., апісвае якія-н. падзеі.

  • А. жанр.
  • А. сказ (у граматыцы: не пытальны).

|| наз. апавядальнасць, ✂.

апавяда́нне, ✂, н.

  1. Невялікі мастацкі эпічны твор як жанр.

    • Зборнік апавяданняў.
  2. Славеснае паведамленне пра якія-н. падзеі, з’явы.

    • Хлапчукоў захаплялі апавяданні камандзіраў пра ваенныя паходы.

апавяда́ць, ✂; незак.

Расказваць, паведамляць аб чым-н.

апавясці́ць, ✂; зак. (афіц.).

Паведаміць аб чым-н., давесці да ведама каго-н.

  • А. усіх аб сходзе.

|| незак. апавяшчаць, ✂.

|| наз. апавяшчэнне, ✂.

|| прым. апавяшчальны, ✂.

апавяшча́льнік, ✂, м.

  1. Той, хто апавяшчае, аб’яўляе што-н.

  2. Традыцыйны персанаж класічных трагедый, які апавяшчае аб падзеях за сцэнай (уст.).

|| ж. апавяшчальніца, ✂.

|| прым. апавяшчальніцкі, ✂.

апаге́й, ✂, м.

  1. Пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка Зямлі, найбольш аддалены ад Зямлі; проціл. перыгей (спец.).

  2. перан. Вышэйшая ступень, росквіт чаго-н. (кніжн.).

    • У апагеі славы.

|| прым. апагейны, ✂.

апаго́дзіцца, ✂; безас.; зак. (разм.).

Тое, што і распагодзіцца.

  • К вечару апагодзілася.

|| незак. апагоджвацца, ✂.

апа́д, ✂, м.

  1. гл. апасці.

  2. зб. Плады, якія апалі ад ветру, у час навальніцы і пад.

    • Збіраць а.