Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апыле́нне, ✂, н.

  1. гл. апыліць.

  2. Перанос пылку кветкі з тычынак на рыльца песціка для апладнення.

    • А. раслін.
    • Штучнае а.

апылі́цца, ✂; зак.

Стаць апыленым.

  • Кветкі апыліліся.

|| незак. апыляцца, ✂ і апыльвацца, ✂.

апылі́ць, ✂; зак.

  1. Зрабіць апыленне (у 2 знач.).

    • А. кветку.
  2. Апрацаваць пылападобным саставам для знішчэння шкодных насякомых.

    • А. пасевы.

|| незак. апыляць, ✂ і апыльваць, ✂.

|| наз. апыльванне, ✂.

|| наз. апыленне, ✂.

апылкава́цца, ✂; зак.

Тое, што і апыліцца.

|| незак. апылкоўвацца, ✂.

апылкава́ць, ✂; зак.

Тое, што і апыліць (у 1 знач.).

|| незак. апылкоўваць, ✂.

|| наз. апылкаванне, ✂.

апы́львальнік, ✂, м.

Апарат для апыльвання раслін; апыляльнік (у 2 знач.).

апыля́льнік, ✂, м.

  1. Пераносчык пылку кветак з тычынак на песцік (насякомыя, птушкі, вецер, вада).

  2. Тое, што і апыльвальнік.

апыну́цца, ✂; зак.

Трапіць куды-н., аказацца ў якім-н. становішчы.

  • А. ў бядзе.

|| незак. апыніцца, ✂.

апы́рскаць, ✂; зак.

Абліць, пакрыць пырскамі.

  • А. вадой.

|| незак. апырскваць, ✂.

|| аднакр. апырснуць, ✂.

|| звар. апырскацца, ✂.

|| незак. апырсквацца, ✂.

|| наз. апырскванне, ✂.

апы́рсквальнік, ✂, м.

Апарат для апырсквання раслін.