Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўгіевы:

  • аўгіевы стайні — пра вельмі запушчанае памяшканне або пра справы, якія знаходзяцца ў крайнім беспарадку.

аўдаве́лы, .

Які стаў удаўцом (удавою).

  • А. чалавек.

|| наз. аўдавеласць, .

аўдаве́ць, ; зак.

Стаць удаўцом або ўдавою.

аўдые́нцыя, , ж.

Афіцыйны прыём у высокапастаўленай дзяржаўнай асобы.

  • Даць аўдыенцыю.

аўдыто́рыя, , ж.

  1. Памяшканне для чытання лекцый.

  2. зб. Слухачы лекцыі, даклада і пад.

    • Студэнцкая а.

|| прым. аўдыторны, .

аўкцыён, , м.

Публічны продаж маёмасці, калі пакупніком становіцца той, хто дасць большую суму.

  • Прадаць з аўкцыёну.

|| прым. аўкцыённы, .

  • А. продаж.

а́ўра, , ж. (спец.).

  1. Ззянне вакол галавы, цела, якое паказваецца як німб, арэол і ўяўляецца як праява душы, духу.

  2. У парапсіхалогіі: тое, што і біяполе.

аўра́л, , м.

  1. Спешная сумесная работа на марскім судне, у якой удзельнічае ўвесь асабовы склад карабля.

  2. перан. Вельмі спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая кепскай арганізацыяй справы (разм.).

|| прым. аўральны, .

аўстралі́йцы, , м.

  1. Назва карэннага насельніцтва Аўстраліі.

  2. Агульная назва ўсяго сучаснага насельніцтва Аўстраліі.

|| ж. аўстралійка, .

|| прым. аўстралійскі, .

аўстры́йцы, , м.

Народ германскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Аўстрыі.

|| ж. аўстрыйка, .

|| прым. аўстрыйскі, .