Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аўстралі́йцы, ✂, м.

  1. Назва карэннага насельніцтва Аўстраліі.

  2. Агульная назва ўсяго сучаснага насельніцтва Аўстраліі.

|| ж. аўстралійка, ✂.

|| прым. аўстралійскі, ✂.

аўстры́йцы, ✂, м.

Народ германскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Аўстрыі.

|| ж. аўстрыйка, ✂.

|| прым. аўстрыйскі, ✂.

аўсю́к, ✂, м.

Расліна сямейства злакавых, падобная на авёс.

|| прым. аўсюковы, ✂.

аўся́нік, ✂, м.

Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзёнка.

  • Рыба добра бярэцца на аўсянікаў.

аўся́ніца, ✂, ж.

Кармавая расліна з сямейства злакавых.

  • А. лугавая.

|| прым. аўсянічны, ✂.

аўся́нішча, ✂, н.

Поле, з якога сабраны авёс або на якім папярэдняй культурай быў авёс.

  • Араць а.

аўся́нка​1, ✂, ж.

Аўсяныя крупы або каша з такіх круп.

  • Наварыць аўсянкі.

аўся́нка​2, ✂, ж.

Пеўчая птушка з атрада вераб’іных.

  • Чаротная а.

|| прым. аўсянкавы, ✂.