Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ацале́лы, ✂ (разм.).

Тое, што і уцалелы.

ацале́ць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і уцалець.

ацані́ць, ✂; зак.

  1. Вызначыць цану каго-, чаго-н.

    • А. каня.
    • А. хату.
  2. Устанавіць узровень, ступень падрыхтаванасці.

    • А. веды школьнікаў.
  3. перан. Выказаць думку, меркаванне аб значэнні або каштоўнасці каго-, чаго-н.

    • Правільна а. учынак палявода.

|| незак. ацэньваць, ✂.

|| наз. ацэнка, ✂.

|| прым. ацэначны, ✂.

  • Ацэначная камісія.

ацверазе́лы, ✂.

Які стаў цвярозым, працверазіўся.

|| наз. ацверазеласць, ✂.

ацверазі́цца, ✂; зак.

Стаць цвярозым пасля ап’янення.

|| незак. ацверажацца, ✂.

|| наз. ацверажэнне, ✂.

ацверазі́ць, ✂; зак.

Прывесці ў цвярозы стан, зрабіць цвярозым.

  • А. п’янага.
  • А. летуценніка.

|| незак. ацверажаць, ✂.

|| наз. ацверажэнне, ✂.

ацвярдзе́ласць, ✂, ж.

Ацвярдзелае месца.

ацвярдзе́лы, ✂.

Які стаў цвёрдым.

  • Ацвярдзелая смала.

ацвярдзе́нне, ✂, н.

  1. гл. ацвярдзець.

  2. Тое, што і ацвярдзеласць.

    • А. на назе.

ацвярдзе́ць, ✂; зак.

Стаць цвёрдым.

  • Пухліна ацвярдзела.

|| незак. ацвердзяваць, ✂.

|| наз. ацвярдзенне, ✂.