Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аз, ✂, м.

  1. Старадаўняя назва літары «а».

  2. перан., азы, -оў. Пачатковыя звесткі (разм.).

    • Пачаць з азоў.

азагало́віць, ✂; зак.

Даць чаму-н. загаловак.

  • А. артыкул.

|| незак. азагалоўліваць, ✂.

аза́дак, ✂, м.

  1. Задняя частка тулава жывёлы.

    • Конь падкідаў азадкам, брыкаўся.
  2. Задняя частка тушы.

    • Купіць цэлы а. свінні.

|| прым. азадачны, ✂.

азада́чаны, ✂.

Які знаходзіцца ў замяшанні, разгубленасці, які выражае здзіўленне.

  • А. выгляд твару.

|| наз. азадачанасць, ✂.

азада́чыць, ✂; зак.

Прывесці ў замяшанне, збянтэжыць, здзівіць, паставіць каго-н. у складанае становішча.

  • А. пытаннем.

|| незак. азадачваць, ✂.

аза́ддзе, ✂, ж., зб.

Тое, што і пазаддзе.

азалаці́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пазалаціць, надаць залацісты колер чаму-н.

    • Восень азалаціла лес.
  2. Шчодра абдарыць, абагаціць.

    • Лён азалаціў калгас і калгаснікаў.

аза́лія, ✂, ж.

Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства верасовых з белымі, жоўтымі і іншымі кветкамі.

|| прым. азаліевы, ✂.

азанава́ць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Ператварыць (ператвараць) у азон.

    • А. кісларод.
  2. Ачысціць (ачышчаць) азонам.

    • А. памяшканне.

|| наз. азанаванне, ✂.

азана́тар, ✂, м.

Прыбор для атрымання азону, а таксама для ўзбагачэння азонам паветра.

|| прым. азанатарны, ✂.