Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

афарбо́ўка, ✂, ж.

  1. гл. фарбаваць.

  2. Колер або спалучэнне колераў.

    • Прыгожая а. птушкі.
  3. перан. Сэнсавае, выразнае адценне чаго-н.

    • Стылістычная а. слова.

афармі́цель, ✂, м.

Работнік па афармленню чаго-н.

|| ж. афарміцельніца, ✂.

|| прым. афарміцельскі, ✂.

афармле́нне, ✂, н.

  1. гл. аформіцца, -ць.

  2. Знешні выгляд, форма чаго-н.

    • А. вітрын магазіна.
    • Святочнае а. горада.

афары́зм, ✂, м.

Кароткае трапнае выслоўе.

|| прым. афарыстычны, ✂.

афарысты́чны, ✂.

  1. гл. афарызм.

  2. Які змяшчае ў сабе афарызм.

    • А. стыль.
    • Афарыстычная мова.

|| наз. афарыстычнасць, ✂.

афга́нцы, ✂, м.

Асноўнае насельніцтва Афганістана.

|| ж. афганка, ✂.

|| прым. афганскі, ✂.

афе́кт, ✂, м. (кніжн.).

Стан моцнага ўзбуджэння і страта самакантролю.

|| прым. афектыўны, ✂.

афектава́ны, ✂ (кніжн.).

Прасякнуты афектацыяй, з афектацыяй.

  • А. тон.

|| наз. афектаванасць, ✂.

афекта́цыя, ✂, ж.

Ненатуральная, звычайна наўмысная ўзбуджанасць у паводзінах, у маўленні.

аферы́ст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца афёрамі, прайдзісвет.

|| ж. аферыстка, ✂.