Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ад1 (ада), прыназ.

  1. Указвае на зыходны пункт чаго-н.

    • Адысці ад агню.
    • Ад Мінска да Брэста.
    • Ад галавы да пят.
  2. Указвае на крыніцу чаго-н.

    • Даведацца ад настаўніка.
  3. Указвае на непасрэдную сувязь з чым-н., з якой-н. дзейнасцю.

    • Рабочы ад станка.
    • Людзі ад навукі.
  4. Указвае на цэлае, якому належыць частка.

    • Крошкі ад хлеба.
    • Ножка ад крэсла.
  5. Указвае на што-н., ад чаго пазбаўляюцца, што ліквідуецца, накіраванае супраць чаго-н.

    • Ачысціць ад пылу.
    • Схавацца ад спякоты.
    • Лекі ад хваробы.
  6. Указвае на прычыну, падставу чаго-н.

    • Плакаць ад гора.
    • Вясёлы ад шчасця.
  7. Указвае на другі прадмет, які супрацьпастаўляецца першаму.

    • Трэба адрозніваць дабро ад зла.
  8. Ужыв. пры абазначэнні даты дакумента.

    • Загад ад 10 мая.
  9. У выразах: год ад году, час ад часу, дзень ада дня і пад. ўказвае на часавую паслядоўнасць.

ад...2 (ада..., ад’...) прыстаўка.

  1. Утварае дзеясловы са знач.:

    • канца, спынення, канчатковага выканання дзеяння. напр. адпрацаваць, аддзяжурыць, адгрымець, адказнасць;
    • устаранення чаго-н., рух убок, напр. адклеіць, адштурхнуць, ад’ехаць;
    • інтэнсіўнасці дзеяння, напр. адмабілізаваць, адпрацаваць, адсцябаць;
    • давядзення да непажаданага стану, напр. адтаптаць, адсядзець, адляжаць;
    • з марфемай «цца» — дзеяння, учыненага з мэтай ухілення ад чаго-н., напр. адпісацца, адкараскацца;

    • з марфемай «цца» — заканчэння працяглага дзеяння, напр. адваявацца, адбіцца.

  2. Утварае назоўнікі са знач. аддалення, напр. адгалосак.

  3. Утварае прыметнікі са знач. утварэння, паходжання ад чаго-н., напр. аддзеяслоўны, адыменны.

  4. Утварае прыслоўі, напр. адгэтуль, адусюль.

адабра́ць, ; зак.

  1. Сілай забраць у каго-н., прымусіць каго-н. аддаць якую-н. рэч

    • А. грошы.
  2. Пазбавіць каго-н. якіх-н. якасцей, пачуццяў, права на што-н.

    • Страх адабраў усе сілы.
  3. Адняць час, здароўе і пад. на выкананне чаго-н.

    • Пераправа адабрала многа часу.
  4. што, безас.: Страціць здольнасць валодаць чым-н.

    • Не мог ісці, ногі адабрала.
  5. Выбраць з аднастайных прадметаў такія, якія вылучаюцца якой-н. якасцю або прыкметай.

    • А. неабходную літаратуру для бібліятэкі.

|| незак. адбіраць, .

|| наз. адбіранне, і адбор, .

адабрэ́нне, , н.

  1. гл. адобрыць.

  2. Пахвала, станоўчы водгук.

    • Учынак заслугоўвае адабрэння.

адагна́цца, ; зак.

  1. Адагнаць каго-н., прымусіць пайсці прэч.

    • Дзеці лезуць да машыны — не а.
  2. Гонячы (жывёлу), аддаліцца, адысці куды-н.

    • Пастух адагнаўся са статкам на два кіламетры ад вёскі.

|| незак. адганяцца, .

адагна́ць, ; зак.

  1. Прагнаць.

    • А. сабаку.
    • А. змрочныя думкі (перан.).
  2. Перамясціць (ветрам, плынню і пад.).

    • Плынь адагнала лодку.
  3. Адвесці на ранейшае месца, адправіць куды-н.

    • А. машыну ў гараж.
  4. Зрабіць шляхам перагонкі (спец.).

    • А. шкіпінар.
    • А. малако.

|| незак. адганяць, .

|| наз. адгонка, і адгон, .

адагну́цца, ; зак.

  1. Пра загнутае: адвярнуцца, выпрастацца.

    • Цвік адагнуўся.
  2. Разагнуўшыся, падняцца; выпрастаць спіну.

|| незак. адгінацца, .

адагну́ць, ; зак.

Адвярнуць загнутае.

  • А. цвік.

|| незак. адгінаць, .

|| наз. адгінанне, .

адагрэ́цца, ; зак.

Сагрэцца, зрабіцца цёплым.

  • А. каля печкі.
  • А. ў цёплай хаце.
  • А. душой (перан.).

|| незак. адагравацца, .

|| наз. адаграванне, .

адагрэ́ць, ; зак.

Зрабіць цёплым, сагрэць.

  • А. настылыя ногі.
  • А. сірату (перан.).

|| незак. адаграваць, .

|| наз. адаграванне, .