ад1 (ада),
-
Указвае на зыходны пункт чаго
-н. - Адысці ад агню.
- Ад Мінска да Брэста.
- Ад галавы да пят.
-
Указвае на крыніцу чаго
-н. - Даведацца ад настаўніка.
-
Указвае на непасрэдную сувязь з чым
-н. , з якой-н. дзейнасцю.- Рабочы ад станка.
- Людзі ад навукі.
-
Указвае на цэлае, якому належыць частка.
- Крошкі ад хлеба.
- Ножка ад крэсла.
-
Указвае на што
-н. , ад чаго пазбаўляюцца, што ліквідуецца, накіраванае супраць чаго-н. - Ачысціць ад пылу.
- Схавацца ад спякоты.
- Лекі ад хваробы.
-
Указвае на прычыну, падставу чаго
-н. - Плакаць ад гора.
- Вясёлы ад шчасця.
-
Указвае на другі прадмет, які супрацьпастаўляецца першаму.
- Трэба адрозніваць дабро ад зла.
-
Ужыв. пры абазначэнні даты дакумента.- Загад ад 10 мая.
-
У выразах: год ад году, час ад часу, дзень ада дня
і пад. ўказвае на часавую паслядоўнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)