Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адхадзі́ць​1, ✂; зак. (разм.).

Вылечыць, выратаваць ад смерці пільным доглядам і клопатамі.

  • А. хворага.

|| незак. адходжваць, ✂.

адхадзі́ць​2, ✂; зак. (разм.).

  1. Скончыць, перастаць хадзіць.

  2. Прахадзіць, правесці ў хадзьбе пэўны час.

  3. Стаміць, пашкодзіць што-н. хадзьбой.

    • А. ногі.
  4. Адлупцаваць, набіць.

    • А. дзягай.

|| незак. адходжваць, ✂.

адхапі́ць, ✂; зак.

  1. Паспешліва адняць.

    • А. руку ад агню.
  2. З сілай адарваць, адрэзаць, адкусіць (разм.).

    • А. сякерай галіну.
  3. Набыць, дастаць (пра што-н. добрае; разм.).

    • А. добры гарнітур.
  4. Атрымаць, зарабіць (разм.).

    • А. вымову.
    • А. двойку.

|| незак. адхопліваць, ✂.

адха́ркацца, ✂; зак.

  1. Харкаючы, ачысціць горла ад макроты, слізі.

  2. Аддзяліцца пры харканні.

    • Уся макрота адхаркалася.

|| незак. адхарквацца, ✂.

адха́ркаць, ✂; зак.

Адхаркнуць у некалькі прыёмаў.

|| незак. адхаркваць, ✂.

|| наз. адхаркванне, ✂.

адха́рквальны, ✂.

Які выклікае адхаркванне, спрыяе адхаркванню.

  • Адхарквальная мікстура.

адха́ркнуцца, ✂; зак.

  1. Харкнуўшы, ачысціць горла ад макроты, слізі.

  2. Аддзяліцца пры адхаркванні.

    • Макрота адхаркнулася.

|| незак. адхарквацца, ✂.

адха́ркнуць, ✂; зак.

Харкнуўшы, сплюнуць.

адха́яць, ✂; зак.

  1. Вярнуць прытомнасць; адратаваць (разм.).

    • А. хворага.
  2. Ачысціць, адмыць, агледзець.

|| незак. адхайваць, ✂.

|| наз. адхайванне, ✂.

адхваста́ць, ✂; зак. (разм.).

Адсцябаць чым-н. гібкім; адлупцаваць.