Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адо́брыць, ; зак.

Прызнаць добрым, правільным.

  • А. работу арганізацыі.
  • А. праект пастановы.

|| незак. адабраць, і адобрываць, .

|| наз. адабрэнне, .

адо́зва, , ж.

Пісьмовы ці вусны зварот з заклікам да каго-н.

  • Паставіць подпісы пад адозвай за мір.

адо́лець, ; зак.

  1. Перамагчы ў барацьбе, асіліць.

    • А. ворага.
  2. перан. Пераадолець якія-н. цяжкасці, перашкоды, справіцца з чым-н., перасіліць у сабе якія-н. пачуцці, жаданні і пад.

    • А. курс фізікі.
    • А. цяжкі экзамен.
  3. перан. Пра які-н. стан: цалкам ахапіць.

    • Клопаты адолелі яго.
  4. Дакучаючы, замучыць, пазбавіць спакою (разм.).

    • Машкара адолела, няма жыцця.

|| незак. адольваць, .

|| наз. адольванне, .

|| наз. адоленне, .

адо́нак, , м.

Подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог; стажар’е.

адо́раны, .

Здольны да чаго-н., таленавіты.

  • А. хлопец.

|| наз. адоранасць, .

адо́рвень, , м. (спец.).

Адарваная глыба горнай пароды, прынесеная ледніком.

  • А. дэвонскай пароды.