Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ад...2 (ада..., ад’...) прыстаўка.

  1. Утварае дзеясловы са знач.:

    • канца, спынення, канчатковага выканання дзеяння. напр. адпрацаваць, аддзяжурыць, адгрымець, адказнасць;
    • устаранення чаго-н., рух убок, напр. адклеіць, адштурхнуць, ад’ехаць;
    • інтэнсіўнасці дзеяння, напр. адмабілізаваць, адпрацаваць, адсцябаць;
    • давядзення да непажаданага стану, напр. адтаптаць, адсядзець, адляжаць;
    • з марфемай «цца» — дзеяння, учыненага з мэтай ухілення ад чаго-н., напр. адпісацца, адкараскацца;

    • з марфемай «цца» — заканчэння працяглага дзеяння, напр. адваявацца, адбіцца.

  2. Утварае назоўнікі са знач. аддалення, напр. адгалосак.

  3. Утварае прыметнікі са знач. утварэння, паходжання ад чаго-н., напр. аддзеяслоўны, адыменны.

  4. Утварае прыслоўі, напр. адгэтуль, адусюль.

ад’е́зд, , м.

Адпраўленне ў дарогу.

  • У дзень ад’езду.
  • А. дэлегацыі.

ад’е́здзіцца, ; зак. (разм.).

Тое, што і ад’ездзіць (у 2 знач.).

  • Мы ўжо ад’ездзіліся, няхай цяпер другія ездзяць.

ад’е́здзіць, ; зак. (разм.).

  1. Праездзіць некаторы час.

    • Машына ад’ездзіла 20 гадоў.
  2. Перастаць ездзіць куды-н.

    • Я сваё ад’ездзіў.

ад’е́сці, ; зак.

  1. Адкусіць, адгрызці.

    • Кот ад’еў галаву рыбіны.
  2. Скончыць есці (разм.).

    • У вас адпелі — у нас ад’елі (прымаўка).

|| незак. ад’ядаць, .

ад’е́сціся, ; зак. (разм.).

  1. Паправіцца, пасыцець ад добрай яды; адкарміцца.

    • Кабан ад’еўся.
  2. Наесціся чаго-н. удосталь.

    • Ад’еліся за лета яблыкаў і груш.

|| незак. ад’ядацца, .

ад’е́хацца, ; зак. (разм.).

Тое, што і ад’ехаць (у 1 знач.).

|| незак. ад’язджацца, .

ад’е́хаць, ; зак.

  1. Паехаўшы, аддаліцца на нейкую адлегласць.

    • А. ад сяла кіламетраў пяць.
  2. Паехаць куды-н., пакінуць дом (горад, вёску і пад.).

    • А. на поўнач.
  3. Зрушыцца з месца, адсунуцца (разм.).

    • Засаўка ад’ехала.

|| незак. ад’язджаць, .

ад’ю́нкт, , м.

  1. Аспірант вышэйшых ваенна-вучэбных устаноў.

  2. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў Заходняй Еўропе: малодшая навуковая пасада ў некаторых навуковых установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

ад’юнкту́ра, , ж.

Падрыхтоўка, якую праходзяць ад’юнкты; сістэма такой падрыхтоўкі.

  • Скончыць ад’юнктуру.