Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адба́віць, ✂; зак.

Аддзяліць, адліць, адсыпаць і пад. частку чаго-н.

  • А. малака са збана.

|| незак. адбаўляць, ✂.

  • Хоць адбаўляй каго-, чаго-н. (надта многа; разм.).

|| наз. адбаўленне, ✂ і адбаўка, ✂.

адбале́ць, ✂; зак.

Перастаць балець, супакоіцца.

адбамбі́цца, ✂; зак. (разм.).

Кончыць бамбіць.

  • Лётчыкі адбамбіліся.

адбараба́ніць, ✂; зак.

  1. Кончыць барабаніць.

  2. Паспешліва, невыразна прачытаць, выступіць і пад. (разм.).

    • А. адказ.
  3. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой-н. цяжкай або малацікавай службе, рабоце (разм.).

    • А. дзесяць гадоў на будаўніцтве.

адбарані́ць, ✂; зак.

Абараніць каго-н., засцерагчы ад чыіх-н. непрыхільных, варожых дзеянняў.

  • А. ад хуліганаў.

|| незак. адбараняць, ✂.

|| звар. адбараніцца, ✂.

|| незак. адбараняцца, ✂.

адбе́гчы, ✂; зак.

Бягом аддаліцца ад каго-, чаго-н.

  • А. ад лесу.
  • Хваля адбегла ад берага (перан.).

|| незак. адбягаць, ✂.

адбе́гчыся, ✂; зак.

Тое, што і адбегчы.

  • Хлопчык адбегся ад хаты.

|| незак. адбягацца, ✂.

адбіва́льнік, ✂, м. (спец.).

Прыстасаванне для адбівання светлавых, цеплавых і інш. прамянёў, хваль і пад.

адбіва́ць, ✂; незак.

  1. гл. адбіць.

  2. Мерна, рытмічна стукаць, удараць.

    • Салдаты адбіваюць крок.
    • А. паклоны (кланяцца).

адбі́так, ✂, м.

  1. -тка. Адлюстраванне чаго-н. на гладкай паверхні.

    • А. твару ў люстэрку.
  2. -тка. След, які застаўся на чым-н.

    • Адбіткі пальцаў на шкле.
    • Адбіткі птушыных лапак на вільготным пяску.
  3. -тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам.

    • А. тэксту на паперы.
  4. -тку. Перадача ў вобразах і паняццях чаго-н.

    • А. жыцця ў рамане.
  5. -тку. След, знак чаго-н.

    • А. журбы на тварах людзей.
    • Час кладзе на ўсё свой а.