Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адэкало́н, ✂, м.

Спіртавы раствор пахучых рэчываў, ужыв. як касметычны і гігіенічны сродак.

  • Асвяжыцца адэкалонам.

|| прым. адэкалонны, ✂.

адэкало́ніць, ✂; незак. (разм.).

Апырскваць адэкалонам.

|| зак. наадэкалоніць, ✂.

|| звар. адэкалоніцца, ✂.

|| зак. наадэкалоніцца, ✂.

адэква́тны, ✂ (кніжн.).

Такі, які поўнасцю супадае, роўны чаму-н.

  • Адэкватныя паняцці.

|| наз. адэкватнасць, ✂.

адэкзаменава́ць, ✂; зак.

Скончыць экзаменаваць.

адэно́іды, ✂, м. (спец.).

Пухлінападобныя разрастанні насаглотачных міндалін.

|| прым. адэноідны, ✂.

адэ́пт, ✂, м. (кніжн.).

Паслядоўнік, прыхільнік якога-н. вучэння.