Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адцадзі́ць, ✂; зак.

Цэдзячы, адхіліць; аддзяліць рэдкае ад гушчы і пад.

  • А. малако.
  • А. бульбу.

|| незак. адцэджваць, ✂.

адцвісці́, ✂; зак.

Скончыць цвісці.

  • Адцвіла ў полі грэчка.
  • Адцвіла маладосць (перан.).

|| незак. адцвітаць, ✂.

адце́нне, ✂, н.

  1. Разнавіднасць аднаго і таго ж колеру.

    • А. ружовага колеру.
  2. перан. Асаблівасць, якая ўяўляе сабою ледзь улоўны пераход ад аднаго да другога.

    • Розныя адценні ў значэнні слова.
  3. перан., чаго. Дадатковая ўласцівасць чаго-н.

    • Прагучаў папрок з адценнем злосці.

адце́рці, ✂; зак.

  1. Трэннем выдаліць што-н. прысохлае, прыклеенае і пад.

    • А. бруд з вопраткі.
  2. Расціраючы, вярнуць адчувальнасць каму-, чаму-н.

    • А. шчокі з марозу.
    • А. ногі.
  3. Адціснуць, адцясніць; выцесніць (разм.).

    • А. саперніка.
  4. Пашкодзіць, адцяць, прычыніўшы боль (разм.).

    • А. пальцы.

|| незак. адціраць, ✂.

адце́рціся, ✂; зак.

  1. Знікнуць пасля сцірання, чысткі.

    • Фарба з вопраткі хутка адцерлася.
  2. Праціскаючыся куды-н., быць адцёртым назад (разм.).

    • Чалавек з чамаданам адцёрся ад натоўпу.

|| незак. адцірацца, ✂.

адці́нак, ✂, м.

Абмежаваная частка чаго-н., што вымерваецца ў прасторы; адрэзак.

  • А. лініі (у матэматыцы).

адці́снуць, ✂; зак.

  1. Прыціснуўшы, пашкодзіць, аддзяліць, адрэзаць.

    • А. руку.
  2. Сцісканнем аддзяліць вадкасць.

    • А. тварог.
  3. Адцясняючы, прымусіць адысці, адступіць.

    • А. натоўп назад.
  4. Націснуўшы, зрабіць адбітак на чым.-н.

    • А. след.
  5. Зрабіць адбітак тэксту, малюнка; аддрукаваць (спец.).

    • А. карэктуру.

|| незак. адціскаць, ✂.

адцура́цца, ✂; зак.

Адрачыся, парваць сувязь, адносіны з кім-, чым-н.

  • А. родных, блізкіх.

адцяга́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Доўга пранасіць абутак, адзенне.

    • Адцягаў кажух гадоў пяць.
  2. Адцягнуць у некалькі заходаў.

    • Адцягалі за гадзіну ўвесь хвораст.

|| незак. адцягваць, ✂.

адця́гнены, ✂.

Абстрактны.

  • Адцягненае паняцце.
  • Адцягненае мысленне.

|| наз. адцягненасць, ✂.