адці́снуць, ; зак.

  1. Прыціснуўшы, пашкодзіць, аддзяліць, адрэзаць.

    • А. руку.
  2. Сцісканнем аддзяліць вадкасць.

    • А. тварог.
  3. Адцясняючы, прымусіць адысці, адступіць.

    • А. натоўп назад.
  4. Націснуўшы, зрабіць адбітак на чым.-н.

    • А. след.
  5. Зрабіць адбітак тэксту, малюнка; аддрукаваць (спец.).

    • А. карэктуру.

|| незак. адціскаць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)