Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адкава́ць, ; зак.

  1. што. Выкаваць.

    • А. нарог.
  2. Аддзяліць што-н. прыкаванае; раскаваць.

    • А. каня.
  3. Закончыць коўку.

|| незак. адкоўваць, .

адкавялі́ць, ; зак. (разм.).

Адрэзаць вялікі кавалак чаго-н. і адкроіць.

  • А. лусту хлеба.

|| незак. адкавельваць, .

адка́з1, , м.

  1. Выказванне, паведамленне, выкліканыя пытаннем.

    • Атрымаць а. на пісьмо.
    • Грунтоўны а. вучня на пытанне.
  2. Рэакцыя, пачуццё.

    • А. жывога арганізма на раздражненне.
  3. Водгук на што-н., дзеянні, учынкі, выкліканыя чым-н.

    • У а. на страляніну танк рушыў наперад.
  4. Вынік рашэння матэматычнай задачы.

    • Атрымаць правільны а.
  5. Адказнасць.

    • За мір мы ўсе а. нясём.

адка́з2, , м.

У выразе: да адказу (разм.) — да канца.

  • Закруціць гайку да адказу.

адказа́ць, ; зак.

  1. каму, на што і без дапаўнення.

    • Даць адказ, адазвацца.
    • А. урок.
    • А. на пісьмо.
  2. чым. Паступіць якім-н. чынам у адказ на што-н.

    • А. жартам.
    • З. за каго-што і без дапаўнення.
    • Быць пакараным, панесці адказнасць за каго-, што-н.
    • А. за свой учынак.
  3. Завяшчаць што-н. каму-н.

    • Ён адказаў сыну частку гаспадаркі.

|| незак. адказваць, .

адка́знасць, , ж.

  1. гл. адказны.

  2. Неабходнасць, абавязак адказваць за свае дзеянні, учынкі, быць адказным за іх.

    • Пачуццё адказнасці.
    • Крымінальная а.

адка́зны, .

  1. Чалавек, на якога ўскладаецца адказнасць, які адказвае за каго-, што-н.

    • А. рэдактар.
    • А. (наз.) за вечар.
  2. Вельмі важны, значны.

    • Адказнае даручэнне.
    • Адказная пасада.
    • А. момант.

|| наз. адказнасць, .

адка́зчык, , м.

  1. Асоба, якой прад’яўлены судовы іск.

    • Удзел у справе істца і адказчыка.
  2. Той, хто нясе адказнасць, адказвае за што-н. (разм.).

    • Брыгадзір за ўсё а.

|| ж. адказчыца, .

адказыра́ць1, ; зак. (разм.).

Прывітаць па-вайсковаму, прыклаўшы правую руку да казырка.

адказыра́ць2, ; зак. (разм.).

У гульні ў карты: адказаць козырам на козыр.