адказ1 назоўнік | мужчынскі род

  1. Выказванне, паведамленне, выкліканыя пытаннем.

    • Атрымаць а. на пісьмо.
    • Грунтоўны а. вучня на пытанне.
  2. Рэакцыя, пачуццё.

    • А. жывога арганізма на раздражненне.
  3. Водгук на што-н., дзеянні, учынкі, выкліканыя чым-н.

    • У а. на страляніну танк рушыў наперад.
  4. Вынік рашэння матэматычнай задачы.

    • Атрымаць правільны а.
  5. Адказнасць.

    • За мір мы ўсе а. нясём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)