Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ёг, ✂, м.

Паслядоўнік ёгі.

  • Гімнастыка па сістэме ёгаў.

|| прым. ёгаўскі, ✂.

ёга, ✂, ж.

  1. У Індыі: рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое распрацавала асобую сістэму прыёмаў і метадаў самапазнання, што дазваляе чалавеку кіраваць псіхічнымі і фізіялагічнымі функцыямі свайго арганізма.

  2. Сістэма фізічных практыкаванняў, выпрацаваная паслядоўнікамі гэтага вучэння.

    • Займацца ёгай.

ёд, ✂, м.

  1. Хімічны элемент, крышталічнае рэчыва цёмна-шэрага колеру, якое здабываецца галоўным чынам з марскіх водарасцей.

  2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, ужыв. ў медыцыне.

|| прым. ёдны, ✂ і ёдзісты, ✂.

  • Ёдны раствор.
  • Ёдзісты прэпарат.

ёдаформ, ✂, м.

Прэпарат ёду — крышталічны жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў медыцыне як антысептычны сродак.

ёкат, ✂, м.

Моцны крык з плачам.

ёкаць, ✂; зак. і незак.

  1. Утвараць кароткі і адрывісты гук.

    • У каня ёкае селязёнка.
  2. Раптоўна сціскацца, заміраць ад страху, хвалявання (пра сэрца).

    • Ёкае сэрца.

|| аднакр. ёкнуць, ✂.

|| наз. ёканне, ✂.

ёлка, ✂, ж.

  1. Тое, што і елка.

  2. Упрыгожаная елка ў пакоі (на плошчы) у сувязі са святам Новага года.

    • Навагодняя ё.
  3. Пра навагодняе свята з песнямі, танцамі і гульнямі вакол упрыгожанай ёлкі.

    • Звадзіць сына на ёлку.

|| памянш. ёлачка, ✂.

|| прым. ёлачны, ✂.

  • Ёлачныя аздабленні.

ёлкі, ✂.

Прагорклы, з рэзкім непрыемным пахам (пра нясвежыя тлушчы).

  • Ёлкае сала.

|| наз. ёлкасць, ✂.

ёлкнуць, ✂; незак.

Станавіцца ёлкім.

  • Сала пачало ё.

ёлуп, ✂, м.

Бесталковы, тупы чалавек, дурань, асталоп.