Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цабэрак, ✂, м.

  1. гл. цэбар.

  2. Невялікі цэбар.

|| прым. цабэрачны, ✂ і цабэркавы, ✂.

цагельнік, ✂, м. (разм.).

Рабочы, які працуе на цагельні.

|| ж. цагельніца, ✂.

цагельня, ✂, ж.

Прадпрыемства, на якім вырабляецца цэгла; цагельны завод.

  • Ц. заўсёды мае запас цэглы.

цагліна, ✂ і цэгліна, ✂, ж.

Адна штука цэглы.

|| памянш. цаглінка, ✂.

цагляна-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да вытворчасці цэглы, зроблены з цэглы, напр. цагляна-бетонны, цагляна-блочны;
  • 2) з чырванавата-карычневым адценнем, напр. цагляна-буры, цагляна-чырвоны.

цагляны, ✂.

  1. гл. цэгла.

  2. Які нагадвае колерам цэглу.

    • У яго твар цаглянага колеру.

цадзілка, ✂, ж.

Кавалак палатна, марлі і пад. або іншае прыстасаванне для працэджвання малака ці якой-н. вадкасці.

цадзільны, ✂.

Прызначаны для працэджвання.

  • Ц. апарат.

цадзіцца, ✂; незак.

Павольна ліцца праз вузкую адтуліну або праз цадзілку.

цадзіць, ✂; незак.

  1. Прапускаць вадкасць праз цадзілку, сіта і пад. для ачысткі.

    • Ц. малако.
  2. Ліць павольна праз вузкае горла, адтуліну.

    • Ц. квас у шклянку.
  3. Павольна піць, цягнуць праз зубы.

    • Ц. напітак праз саломінку.
  4. перан. Гаварыць павольна праз зубы (разм.).

    • Ён не гаварыў, а цадзіў словы праз зубы.

|| наз. цаджэнне, ✂.