Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цеканне, , н. (спец.).

Вымаўленне «ц» на месцы мяккага этымалагічнага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — хаціна).

цела, , н.

  1. Матэрыя, рэчыва, што так ці інакш абмежавана ў прасторы; асобны прадмет у прасторы.

    • Цвёрдае ц.
    • Газападобнае ц.
    • Геаметрычнае ц.
  2. Арганізм чалавека або жывёлы ў яго знешніх фізічных формах.

    • Часткі цела.
    • Мёртвае ц. (труп).
  3. Тулава, корпус чалавека, жывёлы, птушкі.

    • Ц. ў сіняках.
  4. Асноўная частка, корпус чаго-н.

    • Ц. гарматы.

  • (Быць) у целе (разм.) — быць поўным, укормленым, сытым.

  • Спасці з цела (разм.) — схуднець.

  • Трымаць у чорным целе каго (разм.) — сурова, строга абыходзіцца з кім-н.

|| памянш. цельца, .

|| прым. цялесны, .

  • Ц. колер (ружаваты).

целаахоўнік, , м.

Воін, які ахоўваў жыццё якой-н. высокапастаўленай асобы, напр. манарха (уст.), а таксама чалавек, які ахоўвае і пастаянна суправаджае каго-н.

целагрэйка, , ж.

  1. Тое, што і душагрэйка.

  2. Ватовая куртка, ватоўка.

целасклад, , м.

Склад, форма цела.

  • Чалавек моцнага целаскладу.

цельная, .

Цяжарная (пра карову, ласіху, аленіху і пад.).

|| наз. цельнасць, .

цельпукаваты, (разм.).

Няскладны, непаваротлівы.

  • Ц. хлопец выглядаў асілкам.

|| наз. цельпукаватасць, .

цельца, , ж.

  1. гл. цела.

  2. мн. Невялікія ўтварэнні ў складзе якой-н. жывой тканкі.

    • Белыя крывяныя цельцы (лейкацыты).
    • Чырвоныя крывяныя цельцы (эрытрацыты).

целяпацца, ; незак. (разм.).

  1. Свабодна звісаючы, матляцца з боку на бок.

    • Гузік целяпаецца на адной нітачцы.
  2. Матляцца, не прылягаючы (пра адзенне).

    • Пінжак целяпаўся на худых плячах.

целяпаць, ; незак.

Матляць чым-н.

  • Ц. нагамі.

|| аднакр. целяпнуць, .