цела, , н.

  1. Матэрыя, рэчыва, што так ці інакш абмежавана ў прасторы; асобны прадмет у прасторы.

    • Цвёрдае ц.
    • Газападобнае ц.
    • Геаметрычнае ц.
  2. Арганізм чалавека або жывёлы ў яго знешніх фізічных формах.

    • Часткі цела.
    • Мёртвае ц. (труп).
  3. Тулава, корпус чалавека, жывёлы, птушкі.

    • Ц. ў сіняках.
  4. Асноўная частка, корпус чаго-н.

    • Ц. гарматы.

  • (Быць) у целе (разм.) — быць поўным, укормленым, сытым.

  • Спасці з цела (разм.) — схуднець.

  • Трымаць у чорным целе каго (разм.) — сурова, строга абыходзіцца з кім-н.

|| памянш. цельца, .

|| прым. цялесны, .

  • Ц. колер (ружаваты).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)