Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цокаль, ✂, м.

  1. Ніжняя патоўшчаная частка сцяны, збудавання, калоны, помніка, якая абапіраецца на фундамент.

    • Ц. калоны.
    • Ц. шматпавярховага дома.
  2. Металічная частка электрычнай лямпачкі, якая служыць для ўмацавання яе ў патроне (спец.).

|| прым. цокальны, ✂.

  • Ц. паверх.

цокат, ✂, м.

Гукі цокання, удары ног, капытоў.

  • Ц. падкоў.

цокаць​1, ✂; незак.

  1. Утвараць адрывістыя кароткія гукі, стукаючы чым-н. цвёрдым аб камень, метал і пад.

    • Падковы цокаюць па бруку.
  2. Утвараць кароткія звонкія гукі (пра птушак і звяроў).

|| аднакр. цокнуць, ✂.

|| наз. цоканне, ✂.

цокаць​2, ✂; незак. (спец.).

Не адрозніваць гукі «ц» і «ч» пры вымаўленні ў некаторых народных гаворках.

|| наз. цоканне, ✂.

цопаць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і цапаць.

|| аднакр. цопнуць, ✂.

|| наз. цопанне, ✂.

цот, ✂, м. (разм.).

Гульня, заснаваная на падліку цотных і няцотных ачкоў.

  • Гуляць у ц. і лішку.

цотны, ✂.

Лік, які пры дзяленні на два не мае астатку, кратны двум.

|| наз. цотнасць, ✂.