Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

груша, ✂ і ігруша, ✂, ж.

  1. Фруктовае дрэва з пладамі ў выглядзе акруглага конуса, а таксама плод гэтага дрэва.

  2. Выраб, які нагадвае плод гэтага дрэва.

    • Гумавая г.

|| прым. грушавы, ✂ і ігрушавы, ✂.

грушападобны, ✂ і ігрушападобны, ✂.

Які мае форму грушы.

іанасфера, ✂, ж. (спец.).

Верхні слой зямной атмасферы, насычаны іонамі і свабоднымі электронамі.

|| прым. іанасферны, ✂.

іанізаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Выклікаць (выклікаць) іанізацыю.

  • І. газ.

іанізацыя, ✂, ж. (спец.).

Утварэнне іонаў у якім-н. асяроддзі.

  • І. паветра.

|| прым. іанізацыйны, ✂.

ібіс, ✂, м.

Даўганогая птушка атрада галянастых з доўгай загнутай дзюбай, якая жыве ў цёплых краінах, звычайна недалёка ад вады.

  • Белы і.

|| прым. ібісавы, ✂.

івалга, ✂.

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных з жоўтым і чорным або зеленаватым апярэннем.

  • Свістала і. ў кустах.

|| прым. івалгавы, ✂.

івасі, нескл., ж.

Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых; ціхаакіянская сардзіна.

|| прым. івасёвы, ✂.

  • Івасёвая пуціна.

ігласкурыя, ✂, н.

Марскія беспазваночныя жывёлы з шыпамі або іголкамі на вапнавай паверхні шкілета.

ігліца, ✂, ж., зб.

Іголкападобнае лісце хвойных дрэў і кустоў.

  • І. сасны.

|| прым. іглічны, ✂.