Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

груша, ✂ і ігруша, ✂, ж.

  1. Фруктовае дрэва з пладамі ў выглядзе акруглага конуса, а таксама плод гэтага дрэва.

  2. Выраб, які нагадвае плод гэтага дрэва.

    • Гумавая г.

|| прым. грушавы, ✂ і ігрушавы, ✂.

грушападобны, ✂ і ігрушападобны, ✂.

Які мае форму грушы.

ігласкурыя, ✂, н.

Марскія беспазваночныя жывёлы з шыпамі або іголкамі на вапнавай паверхні шкілета.

ігліца, ✂, ж., зб.

Іголкападобнае лісце хвойных дрэў і кустоў.

  • І. сасны.

|| прым. іглічны, ✂.

ігнараваць, ✂; зак. і незак.

Знарок не заўважыць (не заўважаць), не рэагаваць, не адказваць на што-н.

  • І. крытыку.
  • І. думку калектыву.

|| наз. ігнараванне, ✂.

іголка, ✂, ж.

  1. Завостраны металічны стрыжань з вушкам для ніткі; прылада для шыцця.

    • Машынная і.
    • Уцягнуць нітку ў іголку.
  2. Наогул — прадмет такой формы рознага прызначэння, завостраны з аднаго канца.

    • Патэфонная і.
    • Яловыя іголкі.
    • Іголкі ў вожыка.
    • Як на іголках (пра неспакойны, нервовы стан).

|| памянш. іголачка, ✂.

◊

  • З іголачкі (разм. адабр.) — пра новае, толькі што пашытае, пра вельмі моднае.

|| прым. іголачны, ✂ і іголкавы, ✂.

  • Іголачны ўкол.
  • Іголкавы цэх.

іголкападобны, ✂.

Які мае форму іголкі.

|| наз. іголкападобнасць, ✂.

іголкатрымальнік, ✂, м.

Прыстасаванне, у якім замацоўваецца іголка.

І. у швейнай машыне.

іголкатэрапія, ✂, ж.

Лячэнне ўколамі спецыяльных іголак у строга вызначаныя месцы на целе.

|| прым. іголкатэрапеўтычны, ✂.

іголкаўколванне, ✂, н.

Тое, што і іголкатэрапія.