Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ірад, ✂, м. (разм. лаянк.)

Мучыцель, кат [па імені жорсткага цара Іудзеі Ірада].

ірадыяцыя, ✂, ж. (спец.).

Распаўсюджанне, павелічэнне памераў (пра хвалі, ачагі ўзбуджэння і інш.).

|| прым. ірадыяцыйны, ✂.

іранізаваць, ✂; незак.

Адносіцца з іроніяй да каго-, чаго-н., гаварыць з іроніяй пра каго-, што-н.

іранічны, ✂.

  1. гл. іронія.

  2. З іроніяй, поўны іроніі.

    • І. тон.

|| наз. іранічнасць, ✂.

іранцы, ✂, м.

Агульная назва народаў, якія насяляюць Іран.

|| ж. іранка, ✂.

|| прым. іранскі, ✂.

ірацыянальны, ✂.

  1. Супрацьлеглы рацыянальнаму пазнанню або які пярэчыць яму (кніжн.).

  2. ірацыянальны лік — у матэматыцы: які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай; проціл. рацыянальны лік.

|| наз. ірацыянальнасць, ✂.

ірбіс, ✂, м.

Буйное млекакормячае сямейства кашэчых, снежны барс.

ірвануцца, ✂ і рвануцца, ✂; зак.

Рэзкім рухам кінуцца, памкнуцца.

  • Конь ірвануўся з месца.

ірвануць, ✂ і рвануць, ✂; зак.

  1. гл. ірваць.

  2. Моцна тузануць, рэзка пацягнуць.

    • І. дзверы.
  3. Рэзка скрануцца з месца, рэзкім рухам кінуцца куды-н. (разм.).

    • Матацыкл ірвануў з месца.
  4. Пачаць імкліва рабіць што-н. (разм.).

    • Ірванем усе дружна.
  5. Падарваць, узарваць што-н. з выбухам.

    • Ірвануў снарад.

ірваны, ✂ і рваны, ✂.

  1. Падраны на кавалкі.

    • Ірваныя паперы.
  2. Падраны, дзіравы.

    • Ірванае адзенне.
  3. перан. З няроўнымі краямі.

    • Ірваная рана.