Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іза...

Першая частка складаных слоў са знач. роўнасці, падобнасці, напр. ізалінія, ізапаверхні.

ізабара, ✂, ж. (спец.).

Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавым атмасферным ціскам.

|| прым. ізабарны, ✂.

ізаглоса, ✂, ж. (спец.).

Лінія на дыялектычнай карце, якая абазначае граніцу пашырэння асобнай моўнай з’явы.

|| прым. ізаглосны, ✂.

ізаляваны, ✂.

  1. Адасоблены, асобны.

    • І. пакой.
    • Ізаляваная група.
  2. Пакрыты ізаляцыяй (у 2 знач.; спец.).

|| наз. ізаляванасць, ✂.

ізалявацца, ✂; зак. і незак.

Аддзяліцца (аддзяляцца) ад навакольнага асяроддзя.

  • І. ад людзей.

|| наз. ізаляцыя, ✂.

ізаляваць, ✂; зак. і незак.

Пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з навакольным асяроддзем; аддзяліць (аддзяляць) ад чаго-н.

  • І. хворага.
  • І. злачынцу.
  • І. электрычны провад (ад другіх праваднікоў).

|| наз. ізаляцыя, ✂ і ізаляванне, ✂.

ізалятар, ✂, м.

  1. Рэчыва, якое не праводзіць электрычнага току, цеплыні або не прапускае гукаў (спец.).

  2. Дэталь для замацавання і ізаляцыі праваднікоў.

    • Фарфоравы і.
  3. Асобнае, спецыяльна прыстасаванае памяшканне для хворых або другіх асоб, якія маюць патрэбу ў ізаляцыі.

|| прым. ізалятарны, ✂.

  • І. рэжым.

ізаляцыя, ✂, ж.

  1. гл. ізаляваць, -цца.

  2. Рэчыва, матэрыял, якімі ізалююць электрычныя правады і іншыя праваднікі энергіі (спец.).

    • Провад з двайной ізаляцыяй.

|| прым. ізаляцыйны, ✂.

ізаляцыянізм, ✂, м.

Палітыка дзяржаўнай замкнёнасці, адмаўлення ад удзелу ў вырашэнні міжнародных канфліктаў.

|| прым. ізаляцыянісцкі, ✂.

  • Ізаляцыянісцкая палітыка.

ізаляцыяніст, ✂, м.

Прыхільнік ізаляцыянізму.