Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

імавернасць, , ж.

  1. гл. імаверны.

  2. Магчымасць здзяйсняльнасці, ажыццявімасць чаго-н.

    • Ступень імавернасці чаго-н.

  • Тэорыя імавернасцей — раздзел матэматыкі, які вывучае заканамернасці выпадковых з’яў.

|| прым. імавернасны, .

імаверны, .

Магчымы, дапушчальны.

  • І. выпадак.

|| наз. імавернасць, .

імажынізм, , м.

Кірунак у рускай літаратуры пачатку 20 ст., які першапачаткова апіраўся на паэтыку ранняга футурызму і сцвярджаў самакаштоўнасць не звязанага з рэчаіснасцю слова-вобраза.

|| прым. імажынісцкі, .

імажыніст, , м.

Паслядоўнік імажынізму.

|| ж. імажыністка, .

|| прым. імажынісцкі, .

імам, , м.

  1. Духоўны кіраўнік у мусульман.

  2. Правіцель мусульманскай дзяржавы, які спалучае ў адной асобе свецкую і духоўную ўладу.

  3. Духоўная асоба, якая кіруе богаслужэннем у мячэці.

|| прым. імамскі, .

іманентны, (кніжн.).

Уласцівы прыродзе самога прадмета, унутраны.

  • Іманентныя прычыны.

|| наз. іманентнасць, .

імартэль, , ж.

Тое, што і бяссмертнік.

|| прым. імартэльны, .

імасць, , ж.

  1. Форма ветлівага звароту да таго, каго лічаць вышэйшым па званню, становішчу ў грамадстве і пад. (уст.).

    • Скажыце, і., што там здарылася.
  2. Пра жонку блізка знаёмага суразмоўцы (разм. іран.).

імбір, , м.

Прыправа з багатага на эфірны алей кораня трапічнай травяністай расліны.

|| прым. імбірны, .

імбрычак, , м. (уст.).

Чайнік для заваркі чаю.

|| прым. імбрычкавы, .