Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

імгла, ✂, ж.

  1. Ападкі ў выглядзе вельмі дробных кропелек дажджу.

    • Асенняя і.
  2. Пялёнка туману, пылу, дыму і пад.

імглісты, ✂.

Зацягнуты імглой.

  • Стаяла імглістая раніца.

|| наз. імглістасць, ✂.

імгліць, ✂; незак.

Ісці, падаць вельмі дробнымі частымі кроплямі (пра дождж).

  • На дварэ і. (безас.).

імгненны, ✂.

  1. Які раптоўна ўзнікае.

    • Імгненная рэакцыя.
  2. Які хутка праходзіць; кароткачасовы.

    • Імгненная радасць.

|| наз. імгненнасць, ✂.