Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іх, займ.

  1. гл. яны.

  2. займ. прынал. Які належыць ім.

    • Гэта іх кнігі.

іхні, , займ. прынал. (разм.).

Тое, што і іх (у 2 знач.).

  • І. конь нарабіў шкоды ў агародзе.

іхтыёл, , м.

Маслападобны прадукт перагонкі смалістых горных парод, якія ўтрымліваюць рэшткі выкапнёвых рыб (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

|| прым. іхтыёлавы, .

  • Іхтыёлавая мазь.

іхтыя...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рыб, напр. іхтыятаксікоз (харчовае атручэнне рыбнымі прадуктамі), іхтыяфауна.

іхтыязаўр, , м.

Вымерлы марскі паўзун вялікіх памераў з рыбападобным целам.

|| прым. іхтыязаўравы, .

іхтыялогія, , ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае рыб.

|| прым. іхтыялагічны, .