Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іхтыёл, ✂, м.

Маслападобны прадукт перагонкі смалістых горных парод, якія ўтрымліваюць рэшткі выкапнёвых рыб (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

|| прым. іхтыёлавы, ✂.

  • Іхтыёлавая мазь.

іхтыя...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рыб, напр. іхтыятаксікоз (харчовае атручэнне рыбнымі прадуктамі), іхтыяфауна.

іхтыязаўр, ✂, м.

Вымерлы марскі паўзун вялікіх памераў з рыбападобным целам.

|| прым. іхтыязаўравы, ✂.

іхтыялогія, ✂, ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае рыб.

|| прым. іхтыялагічны, ✂.