Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ідал, , м.

  1. Статуй, якому язычнікі пакланяліся як бажаству.

  2. Нягоднік (разм. лаянк.).

    • Гэты і. высадзіў шыбу.

|| прым. ідальскі, .

ідалапаклоннік, , м.

Той, хто пакланяецца ідалам (у 1 знач.).

ідалапаклонства, , н.

Пакланенне ідалам як рэлігійны культ.

|| прым. ідалапаклонніцкі, .

ідыёма, , ж.

У мовазнаўстве: выраз, сэнс якога не вызначаецца асобнымі значэннямі слоў, што ў яго ўваходзяць, напр. лынды біць.

|| прым. ідыяматычны, .

ідыёт, , м.

  1. Разумова адсталы, недаразвіты ад нараджэння чалавек.

  2. Дурань, тупіца (разм. лаянк.).

|| ж. ідыётка, .

ідыёцкі, .

  1. Уласцівы ідыёту (у 1 знач.).

    • І. выраз твару.
  2. Дурны, бязглузды (разм.).

    • Ідыёцкая думка прыйшла ў галаву.

ідыёцтва, , н. (разм.).

Ідыёцкі (у 2 знач.) учынак.

ідылія, , ж.

  1. Невялікі літаратурны твор, у якім ідэалізавана паказваецца вясковы побыт на ўлонні прыроды.

  2. перан. Мірнае, шчаслівае існаванне (іран.).

|| прым. ідылічны, .

ідыш, , м.

Бытавая і літаратурная мова германскіх па паходжанню яўрэяў.

ідыяматыка, , ж.

У мовазнаўстве: вучэнне аб ідыёмах, а таксама сукупнасць ідыём якой-н. мовы.

  • Беларуская і.

|| прым. ідыяматычны, .