Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

э, выкл.

Выражае з дапамогай інтанацыі розныя пачуцці, перажыванні: здзіўленне, недавер’е, адчай і пад., а таксама рашучасць, нязгоду, пярэчанне субяседніку.

  • Э, не! Нікуды ты не пойдзеш!

эбаніт, ✂, м.

Цвёрды матэрыял з вулканізаваных каўчукавых сумесей, які выкарыстоўваецца для розных вырабаў у электратэхніцы.

|| прым. эбанітавы, ✂.

эбенавы, ✂.

Які мае адносіны да чорнага трапічнага дрэва і роднасных яму парод з каштоўнай драўнінай.

  • Сямейства эбенавых (наз.).

эвака...

Першая частка складаных слоў са знач. эвакуацыйны, напр. эвакавыратавальны, эвакапрыёмнік, эвакапункт, эвакашпіталь.

эвакапункт, ✂, м.

Эвакуацыйны пункт.

  • Э. для раненых.

эвакашпіталь, ✂, м.

Эвакуацыйны шпіталь.

эвакуацыя, ✂, ж.

Арганізаваны вываз людзей, устаноў, прамысловых аб’ектаў і пад. з небяспечных мясцовасцей, якім пагражаюць ваенныя дзеянні або стыхійнае няшчасце.

|| прым. эвакуацыйны, ✂.

эвакуіраваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) эвакуацыю каго-, чаго-н.

  • Дадому вярталіся эвакуіраваныя (наз.).

|| звар. эвакуіравацца, ✂.

эвалюцыя, ✂, ж.

Развіццё, працэс паступовага бесперапыннага колькаснага змянення каго-, чаго-н., які прыводзіць да якаснага змянення.

|| прым. эвалюцыйны, ✂.

  • Эвалюцыйнае развіццё.
  • Эвалюцыйнае вучэнне (вучэнне аб паходжанні і развіцці жыцця).

эвалюцыянізм, ✂, м. (кніжн.).

Вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жыцця.

|| прым. эвалюцыяністычны, ✂ і эвалюцыянісцкі, ✂.