Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эмаліраваны, .

Пакрыты эмаллю (у 1 знач.).

  • Э. посуд.

эмаліраваць, ; незак.

Пакрываць эмаллю (у 1 знач.).

|| наз. эмаліраванне, і эмаліроўка, .

|| прым. эмаліровачны, .

  • Эмаліровачныя работы.

эмаліроўка, , ж.

  1. гл. эмаліраваць.

  2. Слой эмалі (у 1 знач.) на чым-н.

    • Няякасная э.

эмаліроўшчык, , м.

Майстар, які займаецца эмаліроўкай чаго-н.

|| ж. эмаліроўшчыца, .

|| прым. эмаліроўшчыцкі, .

эмаль, , ж.

  1. Непразрыстая шклопадобная каляровая маса для пакрыцця металічных прадметаў.

  2. звычайна зб. Мастацкія вырабы, пакрытыя такой масай.

    • Грузінскія эмалі.
  3. Рэчыва, што пакрывае знешнюю частку зуба (спец.).

  4. Лакафарбавы матэрыял у выглядзе суспензіі пігментаў (іншы раз з напаўняльнікамі) у лаку.

|| прым. эмалевы, .

эмансіпацыя, , ж. (кніжн.).

Вызваленне ад залежнасці, прыгнёту, нераўнапраўя.

|| прым. эмансіпацыйны, .

эмацыянальны, .

  1. гл. эмоцыя.

  2. Які выражае эмоцыі, насычаны, выкліканы імі.

    • Эмацыянальная размова.
  3. Здольны жыва рэагаваць, які лёгка паддаецца эмоцыям.

    • Эмацыянальная асоба.

|| наз. эмацыянальнасць, .

эмбарга, нескл., н. (спец.).

Дзяржаўная забарона ўвозу ці вывазу замежных тавараў каштоўнасцей або затрыманне дзяржавай маёмасці (суднаў, узбраення), якая належыць замежнай дзяржаве.

  • Эканамічнае э.

эмблема, , ж.

Умоўнае абазначэнне якога-н. паняцця.

  • Серп і молат — э. працы.

|| прым. эмблематычны, .

эмбрыёлаг, , м.

Спецыяліст па эмбрыялогіі.