Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эндакрыналогія, , ж.

Навука аб залозах унутранай сакрэцыі і захворваннях, звязаных з парушэннем іх функцый.

|| прым. эндакрыналагічны, .

эндакрынны, .

Які мае адносіны да залоз унутранай сакрэцыі.

  • Эндакрынныя залозы.

эндакрынолаг, , м.

Урач, спецыяліст па эндакрыналогіі.

эндаскапія, , ж. (спец.).

Медыцынскае абследаванне пры дапамозе эндаскопа.

  • Э. лёгкіх.

|| прым. эндаскапічны, .

  • Э. агляд.

эндаскоп, , м. (спец.).

Прыбор для візуальнага ўнутранага абследавання органаў чалавека (страўніка, стрававода і інш.).

|| прым. эндаскопны, .

эндшпіль, , м. (спец.).

Заключная стадыя ў шахматнай, шашачнай партыі.

энерга...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да энергетыкі, напр. энергабаза, энергагігант, энергаўзброенасць;
  • 2) які мае адносіны да энергіі (у 1 знач.), напр. энергаёмістасць, энергаёмісты, энергазабеспячэнне, энерганосьбіт, энергасілкаванне.

энерганосьбіты, , м.

Карысныя выкапні і прадукты іх перапрацоўкі як крыніцы энергіі (вугаль, газ, нафта, нафтапрадукты).

энергетык, , м.

Спецыяліст па энергетыцы.

энергетыка, , ж.

  1. Навука аб заканамернасцях працэсаў і з’яў, прама або ўскосна звязаных з атрыманнем, пераўтварэннем, перадачай, размеркаваннем і выкарыстаннем розных відаў энергіі (у 1 знач.).

    • Ядзерная э.
  2. Галіна эканомікі, якая ўключае выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі (у 1 знач.).

    • Атамная э.

|| прым. энергетычны, .

  • Энергетычныя рэсурсы.