Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

энцыклапедызм, ✂, м. (кніжн.).

Усебаковая адукаванасць, глыбокая дасведчанасць у розных галінах ведаў.

|| прым. энцыклапедычны, ✂.

  • Энцыклапедычныя веды.

энцыклапедыст, ✂, м.

  1. Усебакова адукаваны, дасведчаны чалавек (кніжн.).

  2. Прадстаўнік групы перадавых мысліцеляў у Францыі, аб’яднаных вакол «Энцыклапедыі», якую выдавалі ў канцы 18 ст.

    • Дзідро і Д’Аламбер.

|| ж. энцыклапедыстка, ✂.

|| прым. энцыклапедысцкі, ✂.

энцыклапедыя, ✂, ж.

  1. Навуковае даведачнае выданне па ўсіх ці асобных галінах ведаў у выглядзе слоўніка.

    • Музычная э.
    • Дзіцячая э.
  2. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзелаў, галін якой-н. навукі, уводзіны ў курс якой-н. навукі (кніжн.).

    • Э. навук.

◊

  • Хадзячая энцыклапедыя (жарт.) — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі рознымі ведамі.

|| прым. энцыклапедычны, ✂.

  • Э. слоўнік.

энцэфаліт, ✂, м.

Запаленне галаўнога мозга.

|| прым. энцэфалітны, ✂.