эцюд,
-
У выяўленчым мастацтве: твор, выкананы з натуры, які з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага.
-
Невялікі твор навуковага, крытычнага
і пад. характару, прысвечаны якому-н. асобнаму пытанню.- Лінгвістычныя эцюды.
-
Музычны твор віртуознага характару.
- Эцюды Чэрні для цымбалаў.
-
Від практыкавання (у музыцы, шахматнай гульні
і пад. ).- Зборнік эцюдаў для шахматыстаў.
-
мн. Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў.- Пайсці на эцюды.
||