Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эсенцыя, , ж.

Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога-н. лятучага рэчыва, які ўжываецца ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці.

  • Воцатная э.

эскадра, , ж.

Буйное злучэнне ваенных караблёў ці самалётаў.

|| прым. эскадраны, .

  • Э. мінаносец.

эскадрон, , м.

Падраздзяленне ў кавалерыі, якое адпавядае пяхотнай роце.

|| прым. эскадронны, .

эскадрылля, , ж.

Падраздзяленне ў ваенна-паветраным флоце, якое ўваходзіць у састаў авіяцыйнага палка і складаецца з некалькіх звёнаў (атрадаў).

|| прым. эскадрыльны, .

эскалатар, , м.

Лесвіца з рухомымі прыступкамі для пад’ёму і спуску людзей, напр. у метро.

|| прым. эскалатарны, .

эскалацыя, , ж. (кніжн.).

Рост, павелічэнне, узмацненне чаго-н.

  • Э. цэн.
  • Э. ваенных дзеянняў.

эскалоп, , м.

Падсмажаныя порцыі нятлустай свініны, бараніны, цяляціны прадаўгаватай формы.

|| прым. эскалопны, .

эскарп, , м. (спец.).

Супрацьтанкавая перашкода ў выглядзе спадзістай сценкі на схілах мясцовасці, звернутая ў бок праціўніка.

|| прым. эскарпавы, і эскарпны, .

эскіз, , м.

Папярэдні накід да карціны, малюнка ці іх асобных частак.

  • Продаж эскізаў.
  • Накідаць э.
  • Эскізы тэатральных касцюмаў (малюнак, па якому будуць, стварацца касцюмы).

|| прым. эскізны, .

  • Э. праект будынка.

эскізны, .

  1. гл. эскіз.

  2. перан. Папярэдні, неканчатковы, зроблены ў агульных рысах.

    • Паказаць падзеі эскізна (прысл.).

|| наз. эскізнасць, .