Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эластык, , м.

Сінтэтычнае эластычнае валакно, а таксама вырабы з яго.

  • Панчохі з эластыку.

|| прым. эластычны, .

эластычны, .

  1. гл. эластык.

  2. Гнуткі і пругкі.

    • Э. бінт.
  3. перан. Плаўны, пазбаўлены рэзкасці.

    • Эластычныя рухі.

|| наз. эластычнасць, .

элеватар, , м.

  1. Збожжасховішча з механічным абсталяваннем для прыёму, ачысткі, сушкі і адгрузкі зерня.

    • Везці пшаніцу на э.
  2. Транспарцёр для перамяшчэння грузаў (спец.).

|| прым. элеватарны, .

элегантны, , ж. (кніжн.).

Зграбны, прыгожы, з густам.

  • Элегантнае адзенне.

|| наз. элегантнасць, .

элегічны, , ж. (кніжн.).

  1. гл. элегія.

  2. Сумны, журботны, летуценны.

    • Элегічныя думы.

|| наз. элегічнасць, .

элегія, , ж.

Лірычны верш, прасякнуты пачуццём смутку, журбы, роздуму, а таксама музычны твор такога характару.

|| прым. элегічны, .

электра...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да электрычнасці (у 1 знач.), напр. электрабіялогія, электрадуга, электрадынаміка, электрамагнетызм, электрастатыка, электраўзбуджальнасць;
  • 2) які мае адносіны да электрычнасці (у 2 знач.), напр. электраабсталяванне, электрааўтаматыка, электрабур, электраворыва, электрадаенне, электразабеспячэнне, электраінкубатар, электракардыяграма, электраплітка, электраплуг, электрапоезд, электрапомпа, электрапрайгравальнік, электрасетка, электраўзброенасць, электраэнергетыка;
  • 3) які мае адносіны да электрычнасці (у 3 знач.),электрасветлавы, электрасвятло, электрасвяцільнік;
  • 4) які мае адносіны да работы з электрычнымі прыборамі, абсталяваннем, напр. электраманцёр, электрарамонтны.

электрабур, , м.

Машына з электрарухавіком для бурэння свідравін.

электравоз, , м.

Лакаматыў, што працуе ад электрасеткі.

|| прым. электравозны, .

электравозабудаванне, , н.

Выпуск электравозаў.

|| прым. электравозабудаўнічы, .