Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эфект, , м.

  1. Уражанне, зробленае кім-, чым-н. на каго-н.

    • Яго словы мелі незвычайны э.
  2. Дзеянне як вынік чаго-н.

    • Э. ад прымянення новай апаратуры.
  3. Сродак, пры дапамозе якога ствараюцца пэўныя ўражанні.

    • Эфекты дажджу ў тэатры.

эфектны, .

Які стварае эфект (у 1 знач.).

  • Э. гарнітур.

|| ж. эфектнасць, .

эфектыўны, .

Які дае эфект (у 2 знач.), дзейсны, выніковы.

  • Э. спосаб гаспадарання.

|| наз. эфектыўнасць, .

эфемерны, , ж. (кніжн.).

  1. Часовы, недаўгавечны.

    • Эфемерныя радасці.
  2. Нерэальны, уяўны.

    • Эфемерная задума.

|| наз. эфемернасць, .

эфес, , м.

Ручка халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.).

|| прым. эфесны, .

эфіопы, , м.

Агульная назва насельніцтва Эфіопіі.

|| ж. эфіопка, .

|| прым. эфіопскі, .

эфір, , м.

  1. Арганічнае злучэнне, якое ўтрымлівае кісларод.

    • Простыя эфіры.
  2. У старых тэорыях фізікі: асобае суцэльнае асяроддзе, што запаўняе сусветную прастору.

  3. Прастора як распаўсюджвальнік радыёхваль.

    • У эфіры гучыць музыка.

|| прым. эфірны, .

  • Э. час.

эфіранос, , м.

Эфіраносная расліна.

эфіраносны, .

Які ўтрымлівае эфірны алей.

  • Эфіраносныя расліны.

|| наз. эфіраноснасць, .

эфірны, .

  1. гл. эфір.

  2. перан. Бесцялесны, незямны (кніжн. іран.).

    • Эфірнае стварэнне.

|| наз. эфірнасць, .