Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эфект, ✂, м.

  1. Уражанне, зробленае кім-, чым-н. на каго-н.

    • Яго словы мелі незвычайны э.
  2. Дзеянне як вынік чаго-н.

    • Э. ад прымянення новай апаратуры.
  3. Сродак, пры дапамозе якога ствараюцца пэўныя ўражанні.

    • Эфекты дажджу ў тэатры.

эфектны, ✂.

Які стварае эфект (у 1 знач.).

  • Э. гарнітур.

|| ж. эфектнасць, ✂.

эфектыўны, ✂.

Які дае эфект (у 2 знач.), дзейсны, выніковы.

  • Э. спосаб гаспадарання.

|| наз. эфектыўнасць, ✂.

эфемерны, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Часовы, недаўгавечны.

    • Эфемерныя радасці.
  2. Нерэальны, уяўны.

    • Эфемерная задума.

|| наз. эфемернасць, ✂.

эфес, ✂, м.

Ручка халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.).

|| прым. эфесны, ✂.