Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эка...

Першая частка складаных слоў са знач. экалагічны, напр. экафонд, экацэнтр.

экалогія, , ж.

  1. Навука аб адносінах раслінных і жывёльных арганізмаў між сабой і да акаляючага іх асяроддзя.

    • Э. раслін.
    • Э. чалавека.
  2. Стан арганізмаў, што насяляюць агульную тэрыторыю, іх адносіны адзін да аднаго і да акаляючага асяроддзя.

    • Э. глебы.
    • Э. лесу.
    • Э. чалавека або сацыяльная э. (узаемадзеянне чалавека, грамадства і навакольнага асяроддзя).
    • Э. культуры (перан.).

|| прым. экалагічны, .

  • Э. стан вадаёма, глебы.
  • Экалагічныя росшукі.
  • Экалагічная этыка.
  • Экалагічна (прысл.) чыстае асяроддзе.
  • Экалагічна (прысл.) чыстыя прадукты.

эканамічны, .

  1. Які мае адносіны да эканомікі, гаспадарчы.

    • Эканамічная палітыка.
    • Эканамічныя законы.
    • Э. эфект.
    • Эканамічная выгада.
  2. Які дае эканомію, выгадны ў гаспадарчых адносінах.

    • Э. рухавік.

|| наз. эканамічнасць, .

эканом, , м. (уст.).

  1. Гаспадарлівы, ашчадны чалавек.

  2. Загадчык гаспадаркі.

|| ж. эканомка, .

эканоміка, , ж.

  1. Сукупнасць вытворчых адносін, якія адпавядаюць дадзенай ступені развіцця прадукцыйных сіл грамадства, пануючы спосаб вытворчасці ў грамадстве.

    • Э. пераходнага перыяду.
  2. Арганізацыя, структура і стан гаспадарчага жыцця або якой-н. гаспадарчай дзейнасці.

    • Э. прамысловасці.
    • Э. сельскай гаспадаркі.
  3. Навуковая дысцыпліна, што вывучае якую-н. галіну вытворчай, гаспадарчай дзейнасці.

    • Э. працы.

|| прым. эканамічны, .

  • Э. крызіс.

эканоміць, ; незак.

  1. Эканомна расходаваць.

    • Э. гаручае.
    • Э. сілы.
  2. Максімальна скарачаць выдаткі.

    • Э. на будматэрыялах.
    • Усё дарагое, даводзіцца э.

|| зак. зэканоміць, .

эканомія, , ж.

  1. Ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-н.

    • Змагацца за эканомію сыравіны.
    • Навесці эканомію ў карыстанні электраэнергіяй.
  2. Выгада, якая атрымліваецца пры ашчадным расходаванні чаго-н.

    • Э. часу.
    • Сотні мільёнаў рублёў эканоміі за год.

эканомнічаць, ; незак. (разм.).

Быць вельмі эканомным.

эканомны, .

  1. Які ашчадна расходуе што-н.

    • Эканомная гаспадыня.
    • Эканомна (прысл.) расходаваць сена.
  2. Сціплы ў расходах, які садзейнічае эканоміі (у 2 знач.).

    • Э. ў пакупках.
  3. Які патрабуе невялікіх затрат, дазваляе абысціся меншай колькасцю чаго-н.; эканамічны.

    • Э. від рухавіка ўнутранага згарання.

|| наз. эканомнасць, .

экасістэма, , ж. (спец.).

Тое, што і экалагічная сістэма.