Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

этажэрка, , ж.

  1. Прадмет мэблі ў выглядзе некалькіх паліц, размешчаных адна над адной на стойках.

  2. перан. Невялікі самалёт простай канструкцыі з дзвюма плоскасцямі, размешчанымі адна над другой (разм.).

    • Лятаць на этажэрцы.

|| прым. этажэрачны, .

эталогія, , ж.

Навука аб паводзінах жывёл у натуральных умовах.

|| прым. эталагічны, .

эталон, , м.

  1. Дакладны ўзор устаноўленай адзінкі вымярэння, сама такая дакладная мера.

  2. перан. Узор, стандарт для параўнання з чым-н. (кніжн.).

    • Быць эталонам для каго-н.

|| прым. эталонны, .

этап, , м.

  1. Асобны момант, стадыя якога-н. працэсу.

    • Новы э. развіцця.
    • Новы э. будаўніцтва горада.
  2. Пункт на шляху руху войск, дзе ваеннаслужачыя забяспечваюцца харчамі, фуражом, начлегам.

  3. Пункт для начлегу на шляху партый арыштантаў, а таксама шлях іх руху да месца ссылкі і сама група, партыя арыштантаў.

  4. Асобная частка шляху, а таксама (спец.) пэўны адрэзак дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах.

    • Этапы велагонкі.

  • Па этапу або этапам — пад канвоем (пра спосаб перасылкі арыштантаў).

  • Пройдзены этап — пра тое, што зроблена, засталося ззаду.

|| прым. этапны, .

этна...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да народа, напр. этнагеаграфія, этнадэмаграфія, этнакультуразнаўчы, этналінгвістыка, этнамоўны, этнамузыказнаўства, этнапсіхалогія, этнасацыялогія.

этнагеаграфія, , ж.

Навуковая дысцыпліна, што знаходзіцца на стыку этнаграфіі з геаграфіяй і вывучае размяшчэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў.

|| прым. этнагеаграфічны, .

этнагенэз, , м. (спец.).

Паходжанне народаў.

  • Э. славян.

|| прым. этнагенетычны, .

этнаграфія, , ж.

  1. Навука, якая вывучае матэрыяльную і духоўную культуру народаў.

  2. Асаблівасці быту, нораваў, культуры, звычаяў якога-н. народа, народнасці, мясцовасці і пад.

    • Э. палескага краю.

|| прым. этнаграфічны, .

этналогія, , ж.

Навука, якая даследуе народы, іх паходжанне (этнагенез), рассяленні, побыт і культуру; этнаграфія (у 1 знач.).

|| прым. этналагічны, .

этнаніміка, , ж.

Раздзел анамастыкі, які вывучае назвы нацый, народаў, народнасцей, плямёнаў і г.д.

|| прым. этнанімічны, .